Gudų kultūros draugija kviečia

Gudų kultūros draugija kartu su  Trijų Vilniaus kankinių draugija spalio 10 d. (antradienį)  kviečia į bendrą renginį:

 

1. Gudų kultūros draugijos sveikinimas.

2. „Naujojo Testamento“ baltarusių kalba paskutinio leidinio prezentacija.

3. Mikalojaus Matrunčiko pranešimas - apie broliškų projektų naujenas. Sutarties tarp mūsų draugijų atnaujinimas.

4. Mažosios Tėvynės Muziejaus (baltarusiškas muziejus) Studivoduose (Lenkija) prezentacija.

5. Baltarusių folkloro grupės „Žemerva“ (Bielsk Podlaski, Lenkija) koncertas.

 

Pradžia 18.00 val.

Vieta: Tautinių bendrijų namai, Raugyklos g. 25, Vilnius.

 


 

Таварыства беларускай культуры разам з Брацтвам у гонар Віленскіх пакутнікаў і Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Польшча)

10 кастрычніка запрашаюць на сумесную імпрэзу:

1. Вітанне Таварыства беларускай культуры.

2. Прэзентацыя апошняга выдання "Новага Запавету" па-беларуску.

3. Навіны брацкіх праектаў. Перападпісанне дамовы.

4. Прэзентацыя дзейнасці беларускага Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Польшча).

5. Выступленне беларускага фальклорнага гурта "Жэмэрва" (Бельск Падляскі, Польшча).

Пачатак а 18.00.

Месца: Дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, Vilnius

Уваход вольны

Аб'яднаньне Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах – прыватны музей-скансэн беларусаарыентаванага этнаграфічна-гістарычнага характару быў заснаваны ў 1993 годзе Дарафеем Фёнікам у Студзіводах, прадмесці Бельска Падляшскага. Аб’яднанне Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах ладзіць выставы, майстар-класы народных рамёстваў, фестывалі, праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі, а таксама займаецца выдавецкай дзейнасцю. Перыядычным выданнем Музея з’яўляецца штомесячнік “Бельскі Гостынэць”. Па выніках экспедыцый з’яўляюцца кружэлкі з запісамі аўтэнтычнага фальклора, а таксама кніжныя публікацыі на гістарычную і этнаграфічную тэмы.

Фальклорны гурт “Жэмэрва” дзейнічае пры прыватным Музее Малай Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Музей вядзе актыўную культурна-асветніцкую, даследчыцкую працу. Фальклорная лабараторыя “Жэмэрва” збiрае, сiстэматызуе i выконвае фальклор беларусаў Падляшша.